Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Дочь отвечает за отца? Власти забрали дом ребенка основателя «Нового зрения» по уголовному делу ее родителя
  2. «У них другое видение, мы это уже понимаем». Каким будет политическое будущее команды Бабарико — рассуждает Артем Шрайбман
  3. Эксперты рассказали, чего добивается Россия в переговорах, чтобы получить более выгодное положение для повторного вторжения в будущем
  4. Путин еще в 2001-м говорил Бушу, что Украина «веками была частью России», и грозил проблемами. В США опубликовали стенограммы
  5. Можно ли православным отмечать Рождество 25 декабря, и что тогда делать 7 января? Спросили у священника
  6. Беларусу, воевавшему в Украине на стороне РФ и вернувшемуся по обмену пленными, на родине дали не менее 10 лет колонии


У бліжэйшыя 2−3 месяцы курс беларускага рубля, з найбольшай верагоднасцю, застанецца прыкладна ў тым жа дыяпазоне ў адносінах да долара, як сёння, то-бок ад 2,87 да 3,05 рублі за долар. Аб гэтым кажа старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук у прагнозе для тэлеграм-канала Каардынацыйнай рады.

Иллюстративный снимок

— Абапіраючыся на факты і эканамічныя мадэлі, з пэўнай доляй упэўненасці можна казаць аб тым, які трэнд з большай імавернасцю будзе дамінаваць, напрыклад, на ўмацаванне ці аслабленне нацыянальнай валюты, на тым ці іншым гарызонце. Дык вось сёння на перспектыву бліжэйшых 2−3 месяцаў мне бачыцца найбольш верагодным знаходжанне курса беларускага рубля прыкладна ў тым жа дыяпазоне ў адносінах да долара, дзе ён ёсць зараз (2,87−3,05). Пры гэтым невялікае аслабленне магчыма да расійскага рубля, — кажа Дзмітрый Крук.

Такі прагноз эканаміста базуецца на тым, што аслабленне да долара апошнія чатыры месяцы было ў першую чаргу звязана з дынамікай курса расійскага рубля і долара. То-бок у аснове рухаў курса паляжала не наша гісторыя, а расійская, якая прывяла да аслаблення да долара і пэўнага ўмацавання да расійскага рубля.

Але ёсць падставы лічыць, што расійскі рубель на бліжэйшыя некалькі месяцаў прайшоў пік свайго паслаблення. Пакуль нафтагазавыя даходы Расіі на пэўны час нармалізуюцца, стабілізаваўшы ці нават крыху падвысіўшы курс расійскага рубля. Больш за тое, гэтаму спрыяе і дынаміка самога долара — ён апошнім часам паслабляецца да іншых асноўных валютаў.